Чарговы пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены ў лістападзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, памеры працоўных пенсій будуць пераразлічаны зыходзячы з росту сярэдняй зарплаты. Таксама ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму будзе праведзены пераразлік мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, надбавак і даплат да іх.

Як адзначыў Румак,

пераразлікі працоўных пенсій, заснаваныя на росце сярэдняй зарплаты, сёлета праводзіліся 1 лютага, 1 мая і 1 жніўня.
З гэтых жа дат праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, а таксама надбавак і павышэнняў да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму.

Паводле даных Мінпрацы,

суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы складаюць прыкладна 40%.
На фінансаванне пенсійных выплат у Беларусі накіроўваецца каля 10% ВУП.

Румак нагадаў, што згодна з ўказам прэзідэнта ад 16 студзеня № 35 "Аб павышэнні пенсій" устаноўлены даплаты да пенсій непрацуючым грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і дасягнулі 75 гадоў, — 75% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, 80 гадоў — 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?