Міністэрства працы і сацыяльнай абароны плануе ініцыяваць узмацненне адказнасці працаздольных дзяцей за пакіданне састарэлых бацькоў без падтрымкі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

«Мы пакуль не прыйшлі да высновы, якім шляхам нам ісці для вырашэння гэтай праблемы», —
адзначыў Румак. Ён адмовіўся выдаць варыянты магчымага ўзмацнення жорсткасці заканадаўства, якія цяпер абмяркоўваюцца.

Намеснік міністра адзначыў, што

адна з прапаноў ад дэпутатаў было перадаваць пакінутых дзецьмі састарэлых людзей пад апеку дзяржавы, а дзяцей абавязаць аплачваць іх утрыманне.
«Такая прапанова гучала, але мы яе не разглядалі з тым, каб замацаваць у нарматыўных актах», — сказаў ён.

Паводле слоў Румака,

цяпер пенсіянеры маюць права дамагацца праз суд утрымання ад працаздольных дзяцей.

Ён таксама падкрэсліў важнасць прапаганды «здаровых сямейных адносін» у беларускім грамадстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?