Беларусь павінна знайсці сваё дастойнае месца ў інфармацыйным грамадстве ХХІ стагоддзя. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця
«Рабіць гэта мы павінны не таму, што хочам паказаць, якія разумныя і штосьці можам рабіць. А яшчэ і таму, што гэта павінна прыносіць пэўныя даходы, дывідэнды для нашага грамадства і дзяржавы,— адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму ў Беларусі пытанням інфарматызацыі, развіцця
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што, бадай, гэта першае такое «мерапрыемства, на якім мы дасканала і прынцыпова падыходзім да гэтых пытанняў». Але не апошняе, запэўніў ён.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў: «Інтэрнэт, які апошнія гады развіваецца вельмі бурна, змяніў аблічча людзей, грамадства і дзяржаў на планеце. Пры ўсіх недахопах Інтэрнэту ў ім шмат станоўчага, і гэтым станоўчым трэба скарыстацца. Мы абмяркуем, што нам дадаткова для гэтага трэба зрабіць».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Будаўніцтва ў Беларусі сетак новага пакалення, магутных цэнтраў апрацоўкі даных і, магчыма, развіццё на іх базе новых сектараў эканомікі — гэта вельмі важна для нашай краіны». Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, з’яўляецца транзітнай дзяржавай: «Мы таксама можам мець з гэтага пэўныя выгады. Я гавару гэта зыходзячы з таго, што мы маем ужо сёння. Давайце абмяркуем гэту праблему з таго пункту гледжання, што ў нас зроблена па названым напрамку, якія праблемы, якія магчымыя праекты і як мы іх будзем вырашаць».
Аднак,
укладваючы грошы, трэба мець на ўвазе не толькі чаканыя выгады, але перш за ўсё — нацыянальную бяспеку,дадаў Аляксандр Лукашэнка.