Яшчэ адзін прыклад гэтаму — былы кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Заламай. Нядаўна брэсцкія журналісты сутыкнуліся з Заламаем у ... Калінінградзе. На візітоўцы — калінінградскі адрас і пасада — выканаўчы дырэктар ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія». Тлумачэнне таго, чаму з'ехаў з хваленай радзімы і ад яе парадкаў, чаму бізнес вядзе не ў Беларусі, а ў Расіі, былы кіраўнік Брэстчыны даў досыць цынічнае.

«Разумееце, я творчая натура, мне проста неабходна прастора для разважанняў, — сказаў Заламай газеце «Вячэрні Брэст». — А з вялікай адлегласці лепш бачыцца. Знаходзячыся ўдалечыні ад радзімы, я магу параўноўваць, аналізаваць падзеі і дзейнічаць, выкарыстоўваючы вопыт. А гэта, у сваю чаргу, дае магчымасць ацаніць і свае ўчынкі".

«Беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі пару гадоў таму пасадзіў у Калінінградзе бярозку. Таксама ён удзельнічаў разам з мясцовым кіраўніцтвам у закладцы сімвалічнага каменя будучага сквера беларуска-расійскай дружбы. Сквер на вуліцы Кутузава адкрылі ў верасні 2008 года. У цэнтры стаіць скульптурная кампазіцыя, па коле ўстаноўлены тумбы з гербамі абласных цэнтраў беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку герб Брэста, і шэсць лавак, што ўвасабляюць вобласці Беларусі. Так што для берасцейцаў у Калінінградзе вызначана спецыяльная лаўка, каб прысесці і ўспомніць аб Радзіме », — распавёў Уладзімір Заламай.

Уладзімір Аляксандравіч Заламай. Пасля заканчэння Мінскага радыётэхнічнага інстытута ў 1968 годзе маладым спецыялістам ва ўзросце 28 гадоў прыехаў на Брэсцкі электрамеханічны завод. З 1973 года — сакратар парткама завода. З кастрычніка 1975 года — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Брэсцкага абкама КПБ. 1978-1980 — вучоба ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1980-м абраны першым сакратаром Баранавіцкага гаркама партыі. У 1986-1989 У. Заламай працаваў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ па прамысловасці. У 1989-1994 — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, намеснікам старшыні Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным сакратаром па справах СНД. Са снежня 1994 па 2000 год — старшыня Брэсцкага аблвыканкама. Пасля гэтага восем гадоў кіраваў аддзяленнем беларускай амбасады ў Калінінградзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?