«Як заўсёды перад матчамі ў ЛЧ у нас добры настрой і добры гульнявы тонус. Што тычыцца нейкіх завышаных чаканняў пасля перамогі ў Лілі [1:3], то асабліва не хочацца ўспамінаць аб гэтым матчы. Будзем рыхтавацца да „Баварыі“.

„Баварыя“ набрала добры ход [6 перамог у 6 турах бундэслігі — НН]. Але кожная серыя рана ці позна перарываецца. Бундэсліга і Ліга чэмпіёнаў — розныя турніры. У нас ёсць досвед супрацьстаянняў на міжнародным узроўні.

Не будзем забываць, што мы таксама знаходзімся ў добрай форме», — сказаў Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі.

Матч БАТЭ — Баварыя пройдзе ў аўторак і пачнецца ў 21:45. Сёння пачаўся продаж адзіночных квіткоў на матч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?