Пра гэта журналістам на прэс-канферэнцыі перад матчам шостага тура чэмпіянату Іспаніі паведаміў трэнер «мерынгаў» Жазэ Маўрынью.

«Журналісты, вы што, спіце? Зідан больш не працуе з першай камандай», — з усмешкай сказаў партугальскі спецыяліст.

Нагадаем, што раней СМІ неаднаразова паведамлялі пра канфлікты Маўрынью з Зіданам. Сам легендарны француз адзначаў, што не супраць пачаць самастойную трэнерскую кар’еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?