У суботу ў Курапатах адбылася традыцыйная талака. Арганізатарам гэтай акцыі выступіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
Напярэдадні дня памяці продкаў Радаўніцы ў Курапаты прыйшлі грамадзкія актывісты. Людзі прыбіралі й палілі зімовае сьмецьце каля памятнага каменя. Кіраваў талакой сакратар управы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі:
Прыбіраць тэрыторыю мэмарыялу прыйшлі й зусім маладыя людзі. Я паразмаўляў з падлеткамі Надзеяй і Ўладзімерам:
Надзея: “Я бяру ўдзел у талацэ ўжо другі год. Мы тут прыбіраем кожную суботу. Я лічу, што гэта наш абавязак перад Радзімай, захоўваць гэтае сьвятое месца ў чысьціні. І ня толькі напярэдадні Радаўніцы”.
Уладзімер: “Мы гэта робім, таму што месцы расстрэлаў савецкіх часоў павінны быць вызначаныя, беларусы павінны памятаць гэтыя месцы. Гэта гістарычная праца. Мы павінны перадаць гэтую памяць у спадчыну нашым дзецям”.
Штосуботнія талокі ў Курапатах будуць працягвацца да восеньскіх Дзядоў.