У прыватнасці аператыўнікаў КДБ зацікавілі абставіны супрацоўніцтва РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры МА РБ» з Маладзечанскім прыватным будаўнічым прадпрыемствам «Жанстрой», якое ажыццяўлялася з мая па ліпень 2011 года. Гэтая кампанія практычна невядомая на будаўнічым рынку Беларусі, але паміж тым яна здолела атрымаць салідны заказ ад гандлёвай структуры Мінабароны.

У чым там загваздка, пакуль складана зразумець, але, паводле дадзеных КДБ, у выніку супрацоўніцтва з будаўнічай кампаніяй прадпрыемства Мінабароны страціла не менш за 85 мільёнаў рублёў.

Матэрыялы КДБ ужо перададзеныя ў Следчы камітэт, які распачаў крымінальную справу ў дачыненні да былога галоўнага бухгалтара РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры МА РБ» і намесніка генеральнага дырэктара па аптова-рознічным гандлі і экспарце. Ім інкрымінуецца злачынства па арт. 428 Крымінальнага кодэкса Беларусі (службовая халатнасць).

На думку следства, падазраваныя неналежным чынам выканалі свае службовыя абавязкі з прычыны нядобрасумленнага стаўлення да службы, што пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы ў выглядзе шкоды названаму прадпрыемству ў суме 85 мільёнаў рублёў. Зрэшты, цалкам можа быць, што гэты артыкул — толькі падстава вывучыць дзейнасць РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры МА РБ» больш грунтоўна. Расследаванне толькі пачалося, і ў ходзе яго могуць высветленыя новыя, нечаканыя акалічнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?