Сёння ўвечары найтанней набыць даляры можна за 8 550 рублёў. Такі курс выстаўляе«БПБ-Ашчадбанк» .
Афіцыйны курс даляра на заўтра складае 8 520 рублёў, на такую лічбу банкі арыентаваліся ў сярэдзіне дня, аднак бліжэй да вечара курс зноў пайшоў уверх. Цяпер па курсе Нацбанка можна здаць валюту (напрыклад, у «Белсвісбанку»).
А вось курс продажу значна большы. Банк ВТБ, напрыклад, увогуле прадае амерыканскую валюту па 8 700 рублёў.
Валюта пры гэтым застаецца ў свабодным звароце.
0
0
0
0
0
0