1 кастрычніка міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у першай міністэрскай сустрэчы Форума малых дзяржаў, які аб’ядноўвае 105 дзяржаў-сябраў ААН з насельніцтвам меней 10 мільёнаў чалавек.

У сваім выступленні У.Макей падрабязна спыніўся на ролі малых і сярэдніх дзяржаў у сучаснай сістэме міжнародных адносін і асаблівасцях іх стасункаў з буйнымі дзяржавамі.

Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што з’яўленне шматлікіх удзельнікаў міжнародных адносін, сярод якіх і малыя дзяржавы, уплывае на ўмацаванне глабальнага шматпалярнага парадку.

У рамках удзелу ў міністэрскай канферэнцыі Форума малых дзяржаў У.Макей правёў кароткія гутаркі з Дзяржаўным сакратаром ЗША Хілары Клінтан, міністрамі замежных спраў Габона, Гамбіі, Люксембурга, Сінгапура і Тувалу, былым прэзідэнтам Фінляндыі, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Марці Ахцісаары.

У гэты ж дзень У.Макей выступіў на канферэнцыі высокага ўзроўню ў сувязі з пятнаццацігоддзем уступлення ў сілу Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і ўжывання хімічнай зброі (КЗХЗ). Міністр адзначыў, што ў эпоху глабальных і рэгіянальных выклікаў і пагрозаў Канвенцыя ператварылася ў адзін з ключавых элементаў раззбраення і стала найважнейшай часткай архітэктуры міжнароднай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?