На артыкул «Уцекачы-прапагандысты з «СаўБеліі» заснавалі эканамічнае інфармагенцтва» прыйшоў цікавы водгук. Вось ён.

«Як вам не сорамна! Людзі сышлі з «Саўбеліі» не з-за нізкіх заробкаў. Нават пасля крызісу яны значна вышэйшыя, чым у супрацоўнікаў НН, будзьце ўпэўненыя. Людзі сышлі пасля судоў над апазіцыяй і краху эканамічнай палітыкі. Вам не прыходзіла ў галаву, што і ў «СБ» стала немагчыма знаходзіцца? У Валянюка выдатныя артыкулы былі, вам такіх не напісаць, НН. З’явіўся яшчэ адзін незалежны рэсурс, на які беларускі бізнэс, а не замежны фонд даў грошы? Так парадуйцеся. Людзі развіваюць незалежную медыя-прастору. Не каб добрае слова ўслед сказаць. А вы дзярмом паліваеце толькі. Гэта вашы калегі цяпер, вось так. Не самыя непрафесійныя. Ці не апраўдваючы артыкулаў Кальчэнка, але ён і Волянюк адпрацоўвалі размеркаванне, а потым засталіся. А што, у нас шмат месцаў, куды можна пайсці незалежнаму журналісту і жыць, аплачваючы здымную кватэру, якая змяшчала б сям’ю? Ды такіх месцаў у незалежнай прэсе наагул можа 10 штук, астатнія журналісты перабіваюцца як могуць. Вось вам тэма для ёрніцкага матэрыялу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?