Аб незвычайным творы ў жанры тэкставай графікі на даху галоўнага корпуса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, які знаходзіцца на рагу сталічнай вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці, паведаміў у сваім твітэры мінчанін М.
На вядомым сэрвісе Google Maps выразна відаць, што дах прэстыжнай беларускай ВНУ «упрыгожаны» напісаным белай фарбай непрыстойным словам, вядомым у народзе, як «слова з трох літар».
Калі з зямлі яго ніяк не разглядзець, то са спадарожніка Google — без праблем.А дзякуючы картаграфічнага сэрвісу амерыканскай карпарацыі любы ахвотны можа без праблем палюбавацца на новае слова ў беларускім мастацтве са свайго персанальнага камп’ютара.
У Акадэміі мастацтваў вестка пра гэта стала сапраўднай навіной.