Вынікі сваёй працы навукоўцы прадставілі 1 кастрычніка ў залі на Будзённага, 48а, дзе сабралася блізу 30 чалавек. Праект «Памяць пра вайну з лакальнай перспектывы» быў распачаты яшчэ ў красавіку ў рамках праекта «Гістарычная майстэрня Еўропа». Яго мэта — вывучэнне міфалагізацыі падзеяў вайны з 1945 па 1965 гг. у трох абласных цэнтрах былога СССР.

Удзельнікі праекта.

Удзельнікі праекта.

Працяг дыскусіі на калідоры.

Працяг дыскусіі на калідоры.

Навукоўцаў цікавіла агульнае і адрознае ў культурным ландшафце трох гарадоў: газетныя публікацыі на тэму вайны, экспазіцыі першых паваенных музеяў, тыповыя помнікі, якія пачалі з’яўляцца на яшчэ паўразбураных вуліцах з прыходам савецкай улады.

«У Гродне савецкая ўлада яшчэ доўга пасля вайны не давярала мясцовым, таму ўсе кіраўнічыя кадры прысылаліся з усходу» — зазначыў Аляксей Ластоўскі, які прадстаўляў Беларусь. Па чарзе выступілі ягоныя калегі: Ірына Сколкіна (Харкаў) і Раман Хадожка (Растоў-на-Доне). На сустрэчы прысутнічалі і гродзенскія гісторыкі: Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Генадзь Семянчук, Сяргей Токць, Іна Соркіна, Андрэй Вашкевіч.

У дыскусіі сярод іншага было адзначана, што на сучасным этапе як у Харкаве (помнік паўстанцам УПА), так і ў ваколіцах Растова-на-Доне (помнік генералу Краснову) аднаўляецца памяць непрызнаных за савецкім часам удзельнікаў вайны, што пакуль цяжка ўявіць у Гродне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?