Сабекошт праезду ў грамадскім транспарце Менска перавышае Br5 тыс. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Каля 65% выдаткаў на арганізацыю транспартнага абслугоўвання насельніцтва кампенсуецца з бюджэту, сцвярджае ён.

Ён праінфармаваў, што ў горадзе намячаецца рэалізацыя буйнога інвестыцыйнага праекта ў сферы транспарту і камунікацый.

Праводзіцца работа па ўкараненні электроннага білета, які дазволіць рэгуляваць цану паездак у залежнасці ад далёкасці, а таксама па абсталяванні прыпыначных пунктаў электроннымі табло. Праект ацэньваецца ў Br150-170 млрд.
З 3 кастрычніка аднаразовая паездка ў грамадскім транспарце Менска каштуе 1700 рублёў супраць ранейшых 1500 рублёў. Раней таксама на 200 рублёў праезд даражэў вясной.

Аднак вось што цікава. Бензін у нашай краіне каштуе танней, чым у Літве й Польшчы, аўтобусы і тралейбусы маем уласнага вырабу, а заробкі ніжэйшыя. Чаму тады сабекошт праезду аказваецца роўны польскаму і літоўскаму?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?