Сённяшнія цэны ў Тэска.

Сённяшнія цэны ў Тэска.

Цэны на мяса ў польскім гіпермаркеце «Тэска» ў Беластоку:

курыца, чацвярцінкі 4,99 злотых, ці 13 500 рублёў за кілаграм,

фарш з свініны і ялавічыны свежы — 8,99 злотых ці 24 300 рублёў за кілаграм,

філе свініны без костак (паляндвіца) — 13,99 злотых ці 38 000 рублёў за кілаграм.

Прызнаюся: я ў шоку).

У Мінску цэны:

курыца, чацвярцінкі — каля 25 000 рублёў за кілаграм,

фарш з свініны і ялавічыны свежы — ад 50 000 рублёў за кілаграм,

філе свініны без костак (паляндвіца) — ад 70 000 рублёў за кілаграм.

Нагадаем, што ўрад ад 4 кастрычніка паднімае адпускныя цэны на мяса на 30%. Мяркуецца, што гэты крок мала адаб'ецца на цэнах у крамах: урад проста фіксуе цэны, якія рэальна ёсць.

Для даведкі: у Польшчы ў вёсцы гаспадараць пераважна прыватнікі.
На былых «земях адзысканых» пераважаюць вялікія прыватныя гаспадаркі, што працуюць на землях колішніх ПГРаў — тыпу нашых калгасаў, якія пасля вайны былі створаны на тэрыторыях, што перайшлі Польшчы ад немцаў.
Сялянскае лобі ў польскай палітыцы даволі моцнае.
Польская сялянская партыя другую кадэнцыю запар уваходзіць ва ўрад. Раней у яго ўваходзіла іншая сялянская партыя, з іншымі ідэалагічнымі пазіцыямі, «Самаабарона».
Аграгарадкоў там не будуюць, прэзідэнт там не праводзіць нарадаў па арганізацыі пасяўной і ўборачнай.
Тым не менш, сельская гаспадарка краіны працуе даволі эфектыўна.
Польскія сяляне моцна выйгралі ад еўрасаюзаўскіх фондаў і адкрыцця рынку ЕС для польскай прадукцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?