Прачытала пра цэны на мяса ў Беларусі й Польшчы, і таксама маю пару словаў сказаць.

Толькі што вярнулася з Польшчы, праехаўшы краіну ўздоўж і ўпоперак.

У гарадах каля беларускай мяжы варта зайсці ў крамы — і чуеш рускую мову. Землякі з лукашэнкаўскага раю едуць па прадукты і не толькі.

Купляюць усё — вопратку, абутак, гаспадарчыя тавары, садавіну і гародніну. Каву і туалетную паперу. Пральныя парашкі. І яно таго вартае.

І я ў Белай-Падляшскай напакавала торбу мяса для бацькоў-пенсіянераў, бо каштуе яно ў параўнанні з нашым вельмі танна. Мяркуйце самі:

Свініна, філе — 17 злотых — 47 тысяч.

Шынка — 16 злотых — 44 тысячы.

Печаніна — 25 злотых — 69 тысяч.

Цэны гавораць самі за сабе — і выразна.

Бацькі былі вельмі-вельмі рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?