У найбліжэйшыя гадзіны ўрад Турцыі можа звярнуцца да парламента, каб атрымаць дазвол на правядзенне ваеннай аперацыі па-за межамі краіны на сірыйскай тэрыторыі.

«Турцыя ніколі не пакіне без адказу такія правакацыі сірыйскага рэжыму, накіраваныя на падрыў нашай нацыянальнай бяспекі», — падкрэслілі улады краіны.

Напярэдадні ў выніку абстрэлу з сірыйскай тэрыторыі вёскі Акчакале на поўдні Турцыі загінулі пяцёра турэцкіх грамадзян. Сярод загінулых была жанчына і трое яе дзяцей.

У адказ Турцыя ўпершыню за ўсе 18 месяцаў сірыйскага канфлікту адкрыла агонь па тэрыторыі Сірыі.

Тым часам у Брусэлі па патрабаванні Турцыі было склікана экстраннае пасяджэнне Рады НАТО.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?