Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе аб прадастаўленні наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў навучальным годзе 2013–2014:

— 5 стыпендый для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў / магістраў на чэшскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнню чэшскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпендыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.

— 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі і інфарматыкі).

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца да 9 лістапада 2012 г. на сайце: registr.dzs.cz.

З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні стыпендый можна пазнаёміцца на msmt.cz

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0