Беларускаму вайскоўцу, малодшаму сяржанту роты глыбіннай разведкі спецназа Мінабароны Сцяпану Захарчанку, які летась збег у Літву, дэпартамент міграцыі гэтай краіны не даў прытулку і забараніў на тры гады ўезд на яе тэрыторыю.

Захарчанка сцвярджае, што збег праз дзедаўшчыну і гвалт афіцэраў пасля таго, як ён адмовіўся падпісваць дакумент аб прымяненні фізічнай сілы супраць мірных жыхароў падчас маўклівых акцый пратэсту. Літоўскі бок падкрэслівае, што дэзерцірства не з’яўляецца падставай для атрымання прытулку ці статусу ўцекача.

Вось што Захарчанка распавёў на камеру журналістам «НН» незадоўга да таго, як Літва прыняла рашэнне адмовіць яму ў прытулку:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?