Выйшаў дыск «Budyzm» — альтруістычны праект для ўсіх зацікаўленых у гісторыі і філасофіі будызму. Наклад дыска — аж 10 000 асобнікаў.

На дыску тры фільмы на тэму навукі Буды, малюнкі на тэму вегетарыянства і «зялёных» і — во так — відэа з выступам Зянона Пазняка, знятае «Нашай Нівай».

Апроч таго, валанцёры пераклалі на беларускую мову Дхамападу — збор прамоваў Буды. Варта заўважыць, што па-беларуску гэтыя тэксты з’явіліся ўпершыню.

І дыск, і пераклад Дхамапады можна атрымаць абсалютна задарма. Для гэтага варта звярнуцца да стваральніка праекта Сяргея Калеева праз email [email protected]. Таксама матэрыялы можна ўбачыць у адмысловай групе ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?