Морапрадукты з Эквадора, магчыма, будуць пастаўляцца ў Беларусь. Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Эквадор 8–11 кастрычніка,
паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс. Як адзначыў прэс-сакратар МЗС, візіт арганізаваны для рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Лукашэнкі ў Эквадор у чэрвені 2012 года.

У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца ўмовы пастаўкі ў Беларусь эквадорскіх морапрадуктаў для перапрацоўкі і лагістычнай апрацоўкі і далейшага экспарту ў краіны еўрапейскага рэгіёну.

Андрэй Савіных паведаміў, што ў час візіту пройдуць перагаворы з кіраўніцтвам МЗС Эквадора і Інстытута садзейнічання экспарту і інвестыцыям, а таксама адказнымі прадстаўнікамі вядучых кампаній — вытворцаў кавы, трапічных фруктаў, какавы, агародніны, кветак і морапрадуктаў.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?