Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-маёра Аляксандра Пашукевіча ад пасады камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба, Пашукевіч звольнены з ваеннай службы ў запас у адпаведнасці з падпунктам 212,1 пункта 212 палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Новым камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА прызначаны палкоўнік Ігар Дземідзенка.
0
0
0
0
0
0