Лукашэнка і Саакашвілі на трыбуне футбольнага фіналу ў Кіеве.

Лукашэнка і Саакашвілі на трыбуне футбольнага фіналу ў Кіеве.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» заявіў, што ўражаны ўчынкам свайго грузінскага калегі Міхаіла Саакашвілі, які прызнаў паразу сваёй партыі на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

Сказаўшы, што «не чакаў нічога падобнага ад Саакашвілі», Лукашэнка выказаў меркаванне, што той «проста пераступіў праз сябе»:

«У гэтым сэнсе хачу сказаць, што ён малайчына. Прызнаць сваю паразу, калі да апошняй хвіліны перакананы, што ўвесь народ яго стопрацэнтна падтрымае — гэта дарагога вартае», — падсумаваў Лукашэнка,
зазначыўшы, што такі крок годна ўспрыняты ўсімі знешнімі назіральнікамі, уключна з Расіяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?