Сайт, прысвечаны статыстыцы інтэрнета, internetworldstats.com, апублікаваў апошнія звесткі аб колькасці карыстальнікаў сусветнай сеткі на розных кантынентах і ў краінах свету.

Як высветлілася, сярод дзяржаў постсавецкай прасторы Эстонія амаль з 52% інтэрнет‑карыстальнікаў ад агульнай колькасці насельніцтва заняла першы радок.

На другім месцы — Латвія 45,2, на трэцім — Літва 35,9.

Чацвёртую пазіцыю займае Беларусь, дзе на думку статыстаў, інтэрнетам карыстаецца больш за 35% насельніцтва.

На пятам месцы — Расія (16,5%). Замыкае гэты спіс Таджыкістан (0,1%). У сусветнай статыстыцы лідыруюць Ісландыя (86,3%), Швецыя (75,6%) і Партугалія (73,8%).

Эўрарадыё з спасылкай на Postimees.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0