Па Польшчы з бліжнім сьвятлом круглы год
Ад 16 красавіка кіроўцы ў Польшчы цягам усяго году мусяць езьдзіць выключна з запаленымі фарамі.
Ад 16 красавіка кіроўцы ў Польшчы цягам усяго году мусяць езьдзіць выключна з запаленымі фарамі.
Бліжняе сьвятло круглы год мусіць быць запалена на аўтамабілі падчас руху таксама ў Чэхіі, Славакіі, Швэцыі, Італіі, Даніі, Нарвэгіі, Румыніі, Славеніі, Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі, Вугоршчыне. У некаторых краінах аўтамабілі прадаюцца з опцыяй аўтаматычнага ўключэньня фараў пры, пры павароце ключа запальваньня.
З выкарыстаньнем інфармацыі Польскага радыё для замежжа
Аляксандар Лукашэнка:
«Дзяржаўтаінспэкцыі сёньння запалілі фары ў кожнага аўтамабіля і думаюць, што мы заўтра здымем пытаньне бясьпекі дарожнага руху. Едзеш і назіраеш: сонца гарыць, сьвятло — лепей не прыдумаеш, і машына едзе з запаленымі фарамі. І мардуюць грамадзянаў, якія сёньня за стырном аўтамабіляў». (17.11.2004)