«Выканкам! Дабудуй наш дом!» — з такімі плакатамі выйшлі незадаволеныя дольшчыкі, якія патрабуюць дабудаваць жылы дом на Лагойскім тракце ў Менску.

«119 кватэр павінны былі здаць яшчэ два гады таму. Як пальчаткі мяняліся падрадчыкі, таксама як і заказчыкі — дырэктары ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва раёну. Мая кватэра на момант падпісаньня дамовы каштавала 195 мільёнаў. Цяпер мне прад’явілі рахунак яшчэ на 260 мільёнаў, але гэта не апошні плацёж», — кажа дольшчыца Натальля Курыленка.

Паводле дырэктара ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раёну Менску Эдуарда Шчаснага, пастаўшчыкі жалезабэтонных вырабаў спынілі пастаўкі з прычыны зьмены цэнаў: «Цягам 3-4 месяцаў мы не маглі нічога атрымаць. Гэта стала прычынай таго, што працэс затармазіўся».

Таксама ён наракае на недахоп кадраў і на тое, што дольшчыкі нясвоечасова робяць выплаты. Аднак грамадзяне не пагаджаюцца з гэтымі вінавачаньнямі і кажуць, што іх падманваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?