Грамадзяне Венесуэлы рыхтуюцца прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія абяцаюць стаць самымі непрадказальнымі з тых часоў, як да ўлады ў краіне прыйшоў Уга Чавэс.

Чавэс, упершыню абраны на гэту пасаду ў 1998 г., мае намер застацца на чацвёрты тэрмін, каб працягнуць у сваёй багатай нафтай краіне тое, што ён называе сацыялістычнай рэвалюцыяй.

Аднак на гэты раз сур’ёзную канкурэнцыю яму гатовы скласці 40-гадовы Энрыке Капрылес Радонскі, якога падтрымліваюць 30 апазіцыйных партый. Маці Энрыке Капрылеса Радонскага, дарэчы, паходзіць з былых земляў Рэчы Паспалітай.

Капрылес зрабіў сваім галоўным перадвыбарным абяцаннем аднаўленне эканамічнага росту краіны.
Ён паабяцаў абмежаваць кантакты з Беларуссю.

Для падтрымання парадку на выбарчыя ўчасткі ўжо накіравана амаль 100 тыс. салдат. Чакаецца, што вынікі выбараў будуць вядомыя ўжо ў панядзелак раніцай.

Эксперты адзначаюць абсалютна роўныя шанцы абодвух кандыдатаў. Выбары праходзяць у адзін тур. Пераможца павінен проста набраць большую колькасць галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?