Форвард зборнай Беларусі Сяргей Касціцын падпісаў кантракт з «Авангардам», паведамляе афіцыйны сайт клуба. Касціцын-малодшы будзе выступаць за Омск падчас лакаўту ў НХЛ.

Плануецца, што Сяргей будзе ў складзе «ястрабаў» ужо ў матчы з ніжагародскім «Тарпеда».

***

Сяргей Касціцын — гадунец наваполацкага хакея. Гуляў за ХК «Гомель» (2003 — 2005), «Лондан Найтс» (Ліга штата Антарыё, 2006, 2007), «Гамільтан Бульдагз» (АХЛ, 2008 — 2010), «Манрэаль Канадыенс» (2008 — 2010), «Нэшвіл Предатарз» (2011, 2012). У чэмпіянаце 2011/12 у 85 матчах за «Нэшвіл Прэдатарз» набраў 45 (18+27) балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0