У матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, што прайшоў у нядзелю, БАТЭ выйграў у Бабруйску ў «Белшыны» 1:0 (Рудзік, 39-я).

Мінскае «Дынама» на сваім полі згуляла ўнічыю з аўтсайдарам наваполацкім «Нафтанам» — 1:1

«Нёман» — «Брэст» — 3:0, «Гомель» — «Славія» — 4:1, «Тарпеда-БелАЗ» — «Мінск» — 1:0, «Дынама» Мінск — «Нафтан» — 1:1.

Становішча камандаў: БАТЭ — 55 (24), Шахцёр — 48 (24), Гомель — 43 (23), Дынама Мінск — 43 (25), Мінск — 34 (24), Нёман — 29 (24), Тарпеда — 24 (25), Брэст — 22 (24), Славія — 22 (23), Белшына — 21 (23), Нафтан — 20 (25).

Матчы 28-га тура пройдуць 20 кастрычніка. БАТЭ 13 кастрычніка згуляе ў Кубку Беларусі з «Тарпеда-БелАЗам», а 18 кастрычніка ў матчы чэмпіянату краіны са «Славіяй».

Нагадаем, што 23 кастрычніка ў Мінску — БАТЭ — «Валенсія». «Валенсія», дарэчы, сёння прайграла ў гасцях «Левантэ» — 0:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0