Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткатэрміновыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, 5-10 метраў у секунду, днём па захадзе яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.
Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 2-8 градусаў, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3. Днём паветра прагрэецца да 7-13 градусаў.