Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што дзяржава павінна аказваць падтрымку партыям патрыятычнай скіраванасці.Такое меркаванне ён выказаў 8 кастрычніка на сустрэчы з другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Ігарам Карпенкам.
«Давайце адкрыта казаць: трэба іх падтрымаць. Мы не будзем утрымліваць, дапусцім, за кошт бюджэту, але падтрымку ім трэба аказаць.Бо ўсе гэтыя „пяцікалоннікі“ атрымліваюць салідныя ўліванні
«І, у рэшце рэшт, мы і іх можам папрасіць, каб яны нам даводзілі інфармацыю з месцаў.Гэта не чужыя нашаму народу партыі, таму я не баюся гэтага і публічна кажу пра тое, што яны не павінны весці вось гэта жабрацкае існаванне — партыі патрыятычнай скіраванасці, — падкрэсліў Лукашэнка. — Там, дзе яны патрэбныя народу, па тых напрамках мы ім павінны дапамагаць».
У час сустрэчы абмеркаваны пытанні функцыянавання беларускіх партый і рухаў патрыятычнай накіраванасці, у прыватнасці, Камуністычнай партыі Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне, што гэтая партыя апынулася некалі расколатай. «Але не бывае ліха без дабра і наадварот. Тая частка, якая адкалолася ад КПБ, ужо стала маргінальнай.Гэтая партыя была патрыятычнай у цэлым, а частка, якая адкалолася, фактычна з’яўляецца авангардам ўсёй нашай „пятай калоны“. Можа быць, і лепш. Няхай. Яны доўга да гэтага ішлі і нарэшце прыйшлі», — адзначыў Лукашэнка.
«Кампартыя Беларусі засталася ўсё ж такі патрыятычнай партыяй, патрыятычнай скіраванасці», — дадаў ён.