У сувязі з частковым закрыццём руху ўсіх відаў транспарту на праспекце Газеты «Правда» часова змяняюцца некаторыя маршруты грамадскага транспарту. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў дзяржаўнай установе «Грамадскі транспарт і сувязь».

Пры закрыцці руху на ўчастку ад вул. Алібегава да вул. Голубева з 10.00 19 красавіка да 5.00 21 красавіка рух аўтобусаў па маршруце № 75 арганізуецца па пр. Любімава, пр. Газеты «Правда», вул. Голубева, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках з прыпынкам «Медуніверсітэт».

Пры закрыцці руху ўсіх відаў транспарту цераз скрыжаванне вул. Голубева і пр. Газеты «Правда» з 5.00 21 красавіка да 5.00 22 красавіка аўтобусы па маршрутах №№ 75, 81, 104 будуць рухацца па пр. Любімава і Дзяржынскага ў абодвух напрамках з прыпынкам «Медуніверсітэт» для № 75 і 81. Тралейбусы па маршрутах №№ 53 і 64 будуць рухацца па пр. Любімава і Дзяржынскага ў абодвух напрамках. Тралейбусны маршрут № 36Д у нарамку вул. Бабруйскай па пр. Любімава і Дзяржынскага ў напрамку ДС «Малінаўка‑4» застаецца без змяненняў. Рух тралейбуса па маршруце № 45 арганізуецца па пр. Дзяржынскага, Любімава, вул. Рафіева ў абодвух напрамках. Тралейбусы №№ 31, 40 — па праспекце Дзяржынскага, вул. Алібегава, пр. Газеты «Звязда», вул. Голубева ў абодвух напрамках.

У сувязі з закрыццём руху па пр. Газеты «Правда» на ўчастку ад вул. Голубева з 5.00 22 красавіка да 5.00 23 красавіка тралейбусы па маршрутах №№ 53, 64 рухаюцца па пр. Любімава і Дзяржынскага ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў маршрута № 75 арганізуецца па пр. Любімава, пр. Дзяржынскага, вул. Голубева, пр. Газеты «Правда» ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў па маршруце, а рух аўтобуса па маршруце № 104 арганізаваны па праспектах Любімава і Дзяржынскага ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?