Ігар Кузьмініч.

Ігар Кузьмініч.

Імя новай магчымай ахвяры «зачысткі» ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ўжо вядомае. Гэта беларускамоўны выкладчык Ігар Кузьмініч, які да верасня 2012 г. быў намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта.

Кузьмініч — высакаякасны спецыяліст. Ён таксама вядома як чалавек, які шмат рабіў для пашырэння беларускай мовы:
ад публікацый на спецыяльныя тэмы да беларускамоўных ялінак для дзяцей.

Як стала вядома рэдакцыі радыё «Твой стыль» ад супрацоўнікаў універсітэту, якія хацелі застацца невядомымі,

ад загадчыка Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі Ігара Кузьмініча вымагаюць напісаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў.
Наколькі нам стала вядома, фармальнай прычынай для ціску сталі казка пра Пагоню і казка пра бел-чырвона-белы сцяг,
напісаныя сп-м Кузьмінічам і змешчаныя ў яго блогу.
У кастрычніку 2010 г. некаторыя з казак сп-ра Кузьмініча былі выдадзеныя ў выглядзе аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка».
Сюжэт пра аўтара аўдыёкнігі быў паказаны нават па АНТ.

Тэлефон самога выкладчыка пакуль знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі.

Нагадаем, што ў верасні з універсітэта быў звольнены гісторык Андрэй Чарнякевіч, а з яшчэ некалькімі выкладчыкамі адбыліся «прафілактычныя размовы» з удзелам супрацоўнікаў спецслужбаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?