Суд у Казахстане прысудзіў Уладзіміра Казлова, вядучага дзеяча апазіцыі, лідара апазіцыйнай незарэгістраванай партыі «Алга», да сямі з паловай гадоў зняволення за спробу звяржэння ўрада.
Ён быў прызнаны вінаватым у распальванні антыўрадавых настрояў сярод страйкоўцаў нафтавікоў у горадзе Жанаазене ў канцы мінулага года.
Тады паліцыя пры разгоне дэманстрацыі страйкоўцаў адкрыла па іх агонь, што прывяло да гібелі 14 чалавек.
Уладзімір Казлоў адхіліў прад’яўленыя яму абвінавачванні і заявіў, што суд над ім з’яўляецца спробай падаўлення масавых пратэстаў і правоў працоўных.
Гутарка «Нашай Нівы» з Уладзімірам Казловым пра падзеі ў Жанаазене — тут