Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі і медалямі шэраг дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу IV склікання і работнікаў сакратарыята ніжняй палаты. Адпаведны ўказ падпісаны 8 кастрычніка,
паведамляе ягоная прэс-служба.

Дзяржузнагарод яны ўдастоены «за плённую і добрасумленную працу, актыўную дзяржаўную грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўнёсак у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкага супрацоўніцтва».

Так, ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, ордэнам Пашаны — старшыня пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў і намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Мікалай Казак.

Медалём «За працоўныя паслугі» адзначаны намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Уладзімір Васіленка, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Ларыса Вершаловіч, намеснік начальніка галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Іна Заяц.

Таксама медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Іван Кляцкоў, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Валянціна Лукашонак, загадчыца аддзела па забеспячэнні дзейнасці пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі сакратарыята палаты прадстаўнікоў Наталля Рэут, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Ніна Федарук, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Галіна Юргялевіч.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» прысвоена намесніку старшыні пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Уладзіміру Жаралу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?