Заслаўе — першы горад-спадарожнік, куды прыйшлі гарадскія электрычкі.

Заслаўе — першы горад-спадарожнік, куды прыйшлі гарадскія электрычкі.

Адзін з новых мікрараёнаў горада.

Адзін з новых мікрараёнаў горада.

Помнік Рагнедзе каля мясцовага Дома культуры.

Помнік Рагнедзе каля мясцовага Дома культуры.

Вакол Заслаўя разрастаюцца катэджныя пасёлкі.

Вакол Заслаўя разрастаюцца катэджныя пасёлкі.

Прыватны сектар займае ці не палову горада.

Прыватны сектар займае ці не палову горада.

Заслаўскі рынак.

Заслаўскі рынак.

Адна з мясцовых праблем — кепскія дарогі.

Адна з мясцовых праблем — кепскія дарогі.

Гарадзішча «Замэчак».

Гарадзішча «Замэчак».

Адна з кавярняў Заслаўя.

Адна з кавярняў Заслаўя.

Мясцовы музей.

Мясцовы музей.

Над горадам любяць лятаць на верталётах з недалёкага «Робінсан-Клуба».

Над горадам любяць лятаць на верталётах з недалёкага «Робінсан-Клуба».

У Заслаўе мы з жонкай пераехалі ў канцы 2009. За гэты час мы ацанілі перавагі жыцця ў горадзе-спадарожніку і не паспелі звыкнуцца з яго недахопамі. Зрэшты, і тут, маючы грошы, частку праблем можна вырашыць.

Адно з першых пытанняў, што нас хвалявала пры пераездзе на новае месца, — колькі часу будзе займаць дарога на працу.

Транспарт

Патрапіць з Заслаўя ў цэнтр Мінска можна ў сярэднім за гадзіну. Да Чыгуначнага вакзала і маршрутка, і электрычкі едуць 40 хвілін.
Дадайце час на дарогу ад жытла да вакзала ў самім Заслаўі. Праз Заслаўе на Мінск пралягае некалькі маршрутаў аўтобусаў, але ходзяць яны даўжэй і радзей, таму мы імі не карыстаемся.

Ёсць тут і гарадскія аўтобусы. Ездзяць не вельмі часта, але пустымі і яны не бываюць. Ідэальны варыянт — уласнае аўто.

Праезд у маршрутцы каштуе 8500 рублёў, у гарадской электрычцы — 3000, у «звычайнай» — 1860 рублёў. Разбежка ў цэнах у цэлым на працу маршрутак істотна не паўплывала — яны рэдка бываюць паўпустыя.

Жыллё

На сёння ў Заслаўі жыве каля 15 тыс. чалавек. Апошні час колькасць насельніцтва павялічвалася ў большай ступені за кошт далучэння да горада навакольных вёсак, у меншай — за кошт пераезду ў прыгарад мінчукоў.

На нашых вачах у новым раёне горада збудавалі тры шматкватэрныя дамы, два здалі ў эксплуатацыю.

У Заслаўі планавалі збудаваць новы жылы раён з насельніцтвам, роўным па колькасці сённяшняму. Гэта нас урэшце і падкупіла. Але планы ў чарговы раз перагледзелі на карысць малапавярховай індывідуальнай забудовы.

1-пакаёўка 1985 года каштуе $31000 ($1013 м2), 1-пакаёўка 2010 года — $75000 ($1705 м2).
За гэтыя грошы можна набыць 3-пакаёўку 1967 года ($890 м2) і драўляны дамок агульнай плошчай 39 м2. І яшчэ застанецца $4000.

Кватэры ў новых дамах маюць дадатковыя бонусы ў выглядзе парковачнага месца і дзіцячай пляцоўкі. Пашыраная тут з’ява — двухузроўневыя кватэры. Ёсць яны ў дамах забудовы 80-х гадоў (5 пакояў агульнай плошчай 96 м2, 2 санвузлы, шклопакеты, дамафон, сігналізацыя — $85 000), ёсць і ў доме 2006 (без аздаблення, шклопакеты, камп’ютарная сетка, паркоўка—да $850 за м2)

Прыватная забудова прапануе цэны ад $25000 за летні дамок да катэджаў пад ключ з цэнамі на сотні тысяч даляраў. Так, дом у нямецкім стылі ў гістарычнай частцы горада каштуе каля 175 тыс. у.а.

Праца і вакансіі

У Заслаўі працуюць «Хенкель Баўтэхнік» — выпускае будаўнічыя сумесі Ceresit, і кампанія з канадскім капіталам «Косвік» — выпускае паркет.

«Заслаўебудіндустрыя» выпускае вырабы з бетону і жалезабетону, металаканструкцыі, а таксама аказвае будаўнічыя паслугі.

Заслаўская кампанія «Енісей» займаецца выпускам шкла і люстра.

Акрамя таго, у Заслаўі працуе невялікая ўласная мэблевая фабрыка, а таксама філія «Пінскдрэва».

Таксама ёсць птушкафабрыка, будаўнічыя прадпрыемствы.

І ўсё ж пры наяўнасці такой колькасці прамысловых аб’ектаў, па розных ацэнках каля 30% працаздольных жыхароў Заслаўя працуюць у Мінску.

Аналіз вакансій сведчыць, што на сёння самую высокааплатную працу ў Заслаўі могуць знайсці цесляры і тынкоўшчыкі —будаўнічая кампанія «АлТаРемСтрой» прапануе заробкі ад $800. Філіял «Пінскдрэва» шукае аператара дрэваапрацоўчага станка (4—5 млн руб). «Хенкель Баўтэхнік» мае патрэбу ва ўкладчыках-упакоўшчыках (ад 2,5 млн руб). Грузчыкі новага склада «Еўраопт» маюць шанцы атрымаць працу з акладам да 6 мільёнаў.

Адукацыя і медыцына

У Заслаўі ёсць 6 садкоў і 3 школы. З кантактаў з маладымі суседзямі мы даведаліся, што найлепшым у горадзе лічыцца сад-яслі №2 па адрасе зав. Дачны, 4.. Як і гімназія №3 на вул. Студзянецкай, 19. У старой частцы горада месціцца дзіцячая мастацкая школа. У цэлым заслаўцы даволі пазітыўна гавораць пра мясцовыя школы і садкі, не возяць дзяцей на вучобу ў Мінск.

З медыцынай складаней. Некалькі гадоў таму Заслаўе вывелі з абласнога падпарадкавання, і цяпер горад адносіцца да Мінскага раёна. Адпаведна, мясцовая бальніца і паліклініка з’яўляюцца філіямі Мінскай раённай бальніцы. У пэўных выпадках ехаць трэба акурат да бараўлянскіх медыкаў, а гэта ці не гадзіна шляху на ўласным аўто.

Дзіцячая кансультацыя і стаматалагічная паліклініка ў Заслаўі ёсць на месцы.

Гандаль і сфера паслуг

У горадзе дзейнічае некалькі ўніверсамаў і крамаў, што належаць райспажыўсаюзу, а таксама колькі прыватных крамак. Усяго агулам больш за дзясятак.

Па свежае мяса і гародніну жыхары Заслаўя ходзяць на рынак. Тут можна набыць таксама бытавую хімію, тавары для дзяцей, а таксама вопратку і абутак айчыннай вытворчасці. Адчуваецца блізасць ждановіцкага рынка — менавіта там многія апранаюцца і абуваюцца. Цэны на заслаўскім вышэйшыя за мінскія.

Змены ў мясцовым гандлі можа прынесці гіпермаркет, які пачалі будаваць у новым раёне. На канец гэтага года запланаваная здача першай чаргі гандлёва-грамадскага цэнтра.

У горадзе працуе некалькі цырульняў і касметычных цэнтраў, а таксама трэнажорных залаў.

Жыхары Заслаўя глядзяць лічбавае тэлебачанне Zala ад «Белтэлекама» (ён жа з’яўляецца асноўным пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг), кабельнае — мясцовай кампаніі «Алена плюс», а таксама спадарожнікавае ТБ.

Адпачынак

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» прапануе адзін з шэдэўраў беларускай архітэктуры — былы кальвінскі збор, а таксама этнаграфічны комплекс «Млын» і гарадзішча «Замэчак». У Заслаўі працуе Дзіцячы музей міфалогіі і лесу, побач з ім месціцца Музей-Дот часоў Другой сусветнай вайны.

У горадзе дзейнічае Дом культуры і некалькі бібліятэк.

Кепскія дарогі і брудная вада

Да істотных мінусаў горада аднясём жудасна ржавую ваду з-пад крана. Згодна з планамі камунальных службаў, замена камунікацый можа скончыцца ў 2015. Не хочаш чакаць — выйсце ў набыцці фільтраў.

Да апошняга часу пытанні выклікаў стан дарог, асабліва ў дварах жылых дамоў. Аднак, ад пачатку восені іх узяліся рамантаваць. З’явілася і новая разметка на цэнтральных вуліцах.

Ёсць пытанні і да агульнай чысціні вуліц. І ўсё ж пэўныя нязручнасці кампенсуюцца добрым паветрам і прыгожай прыродай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?