Ігар Васільеў (Мінск)

Ігар Васільеў (Мінск)

Віктар Піліпец (Гомель)

Віктар Піліпец (Гомель)

Уладзімір Тачыла (Полацк)

Уладзімір Тачыла (Полацк)

Мікалай Калеснікаў (Рэчыца)

Мікалай Калеснікаў (Рэчыца)

Дзмітрый Яноўскі (МІнск)

Дзмітрый Яноўскі (МІнск)

Міхаіл Крукоўскі (Узда)

Міхаіл Крукоўскі (Узда)

Дзеючыя становяцца былымі, а былыя ідуць пад суд. Сёлета завялі некалькі крымінальных спраў супраць кіраўнікоў раёнаў і іх намеснікаў.
Што гэта, нежаданне працаваць законна альбо звычайная зачыстка? Мы склалі ТОП крымінальных спраў супраць былых кіраўнікоў.

Ігар Васільеў

Былы першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Яго затрымалі ў ліпені ў працоўным кабінеце пры спробе атрымаць хабар у 250 тысяч даляраў — палова ад сумы, якую ён, на думку следства, вымагаў у еўрапейскага інвестара. Лічба проста фантастычная для Беларусі. Гэтыя грошы павінны былі забяспечыць інвестару вырашэнне пытання на яго карысць, звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на агульную суму больш за $30 млн.

Віктар Піліпец

Былога мэра Гомеля ўсё-ткі арыштавалі. Па інфармацыі Следчага камітэта, яго затрымалі 19 верасня ў межах расследавання крымінальнай справы ў адносінах да службовых асобаў упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. Падстава — перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.

На «Дажынках» у Горках пра справу экс-мэра ўскосна паведаміў і Аляксандр Лукашэнка. «Некаторыя чыноўнікі, як гэта здарылася ў Гомелі, бралі дзясяткамі кватэры і перапрадавалі… За 20 тысяч куплялі ў дзяржавы, а за 50 перапрадавалі, а грошы ў кішэню».

Крэсла мэра Піліпец пакінуў за месяц за арышту — перайшоў на месца намесніка дырэктара інстытута «Гомельаграпрампраект». Звязвалі пераход з арыштам чатырох супрацоўнікаў упраўлення камунальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама.

Уладзімір Тачыла і калегі

Экс-мэр Полацка быў затрыманы ў маі. Ён хоць паўтара года як былы, але і арыштавалі за справы мінулыя. Нядаўна назвалі прозвішчы яго падзельнікаў. Гэта намеснік Тачылы Сяргей Куксаў, былыя старшыня Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец і яго намеснік Алег Ермаковіч. Паводле следчых, у 2009 яны незаконна выдзялялі для сябе і сваіх блізкіх зямельныя ўчасткі ў Полацку ў зоне ахоўванага ландшафту, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Абвінавачванні выстаўленыя па артыкулах «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў або матэрыяльных аб’ектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў» і «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». Яшчэ падчас следства шкода ад незаконнай дзейнасці пакрытая ў поўным аб’ёме.

Мікалай Калеснікаў

Сёлета завялі крымінальную справу супраць экс-намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама. Падставай стала выдзяленне яму зямельнага надзела. Па матэрыялах Упраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, у лістападзе 2010 Калеснікаў нібыта даў незаконнае ўказанне выдзяліць яму ўчастак пад будаўніцтва дома ў Рэчыцы. Калі летась гэтая гісторыя ўсплыла, рашэнне адмянілі, а Калеснікава пазбавілі пасады. Сёлета абвінавацілі ў перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказныя пасады.

Дзмітрый Яноўскі

У суд перададзеная справа супраць былога першага намесніка кіраўніка Маскоўскай адміністрацыі Мінска. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ад прад-прымальнікаў за вырашэнне пэўных пытанняў. Сума хабару склала 90 млн рублёў. Падчас следства нанесеная шкода была кампенсаваная.

Міхаіл Крукоўскі

Экс-першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама падазраюць у крадзяжы будаўнічых матэрыялаў сумесна з кіраўніком аднаго камунальнага прадпрыемства (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асоб па папярэдняй змове). Па інфармацыі «Ежедневніка», фігуруе нікчэмная сума — 800 тысяч рублёў. Магчыма, гэта не адзіны злачынны факт у справе.

***

Пажурылі, але не пасадзілі

У 2009 старшыню Столінскага райвыканкама Аляксея Дзямко пажурыў тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей за сямейнасць у працы. Маўляў, сам кіруе раёнам, у райвыканкам уладкаваў сына, адказныя пасады на Століншчыне займалі іншыя сваякі. Але ні да чаго крытыка не пацягнула: ні да расследавання, ні да адстаўкі.

Толькі сёлета, у лютым, Дзямко пазбавіўся крэсла мэра з падачы старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара — «за правалы ў працы». Але ўжо ў сакавіку яго абралі ў раённы Савет дэпутатаў па Альшанскай выбарчай акрузе, дэпутат якой склаў свае паўнамоцтвы. А затым Дзямко абралі яшчэ і старшынёй савета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?