Расея гатовая ўдзельнічаць у рэалізацыі праекта будавання атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі, паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА аб перспектывах міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы.

На яго думку, расейскі бок здолеў бы забяспечыць праектныя працы, выраб і мантаж тэхналагічнага абсталявання, у тым ліку і ядзернага рэактара. Акрамя таго, Расея гатовая даць Беларусі крэдыт на рэалізацыю праекту. Будаўніцтва самой станцыі могуць ажыццявіць беларускія спецыялісты — у іх назапашаны дастатковы досвед, адзначыў Аляксандр Сурыкаў. На дадзеным этапе ўзаемадзеянне беларускіх і расейскіх атамшчыкаў здзяйсняецца на ўзроўні навукова‑даследчых інстытутаў.

Амбасадар Расеі знаходзіцца ў Віцебскай вобласці з двухдзённай працоўнай паездкай, падчас якой наведае прадпрыемствы мясаперапрацоўчай галіны, нафтаперапрацоўкі, а таксама пазнаёміцца з гістарычнымі і культурнымі славутасцямі Віцебска і Полацка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?