Сярод іншага Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе будзе абвастрацца. У гэтым ён вінаваціць заходнія краіны, якія займаюцца «экспартам дэмакратыі».

«Няпростая была сітуацыя ў гэтых краінах, але не горшая, чым у іншых. Але камусьці спатрэбілася падпаліць гэты пажар „арабскай дугі“. Я ў першыя ж дні, калі пачаліся гэтыя рэвалюцыі, сказаў, што варта асудзіць Захад за ўмяшанне. Ніхто не мае пры гэтым права ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў, яны самі павінны разабрацца ў сваіх пытаннях. Я тады сказаў, што гэтага ні ў якім разе нельга было рабіць і да чаго гэта прывядзе. Толькі-толькі ў Тунісе ўляглося, потым на Лівію ўсё перакінулася… Ці тое яшчэ будзе!», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

«Сёння мы бачым, да чаго гэта прывяло — успыхнула ўся дуга: з аднаго боку Ірак, і далей ужо на Іран спрабуюць перакінуць, з другога боку Туніс, Алжыр і гэтак далей. І ўсюды вельмі горача. Але дзіўна, што з гэтай дугі былі вынятыя дзяржавы, якія падтрымліваюць цесныя адносіны з ЗША. Вас гэта не насцярожвае?» — сказаў Лукашэнка.

«Я ведаю, чаму гэта адбываецца. Тое, што гэта сцэнар заакіянскі або заморскі, гэта было і няўзброеным вокам відаць. І пасля таго, як сітуацыя пачынала развівацца ў нявыгадным для іх (гэтых сцэнарыстаў) ключы, яны пачалі адкрытыя бамбардзіроўкі. Але пытанне нават не ў гэтым. Навошта гэта было трэба? Я тады сказаў, да чаго гэта прывядзе, і гэта здарылася адзін да аднаго. Што, патрэбна была ісламізацыя арабскага Усходу? Трэба ім было гэта? Не. Яны і самі сёння не рады, калі яны ўжо разумеюць, што яны рабілі і што яны робяць цяпер… Нікому не патрэбен экспарт рэвалюцыі. Дык навошта экспартаваць дэмакратыю? У іх разуменьні гэтага слова.

Дэмакратыя — гэта добра, але ці гатовы народ і ці ёсць умовы для прыняцця такой дэмакратыі ў краіне?
Яны ж гэта бачылі, што гэта немагчыма, што гэтыя дзяржавы не гатовыя да падобнага. Ну якая дэмакратыя сёння ў Іраку, калі там кожны дзень выбухаюць бомбы і сотні людзей гінуць, а яшчэ горш, калекамі тысячамі застаюцца? А колькі было знішчана? Каму яна патрэбна, такая дэмакратыя?»

Прэсавая служба адзначае, што Лукашэнка гутарыў з брытанскімі журналістамі амаль 4 гадзіны і адказаў больш як на 60 пытаньняў, у тым ліку асабістага плану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?