У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў гасцях у авертайме рыжскаму «Дынама» — 1:2 (1:1, 0:0, 0:0, 0:1).
У мінчан у 15 гульнях 15 балаў і апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.
11 кастрычніка «Дынама» згуляе ў Данецку з «Данбасам».