Дагэтуль дзейнасьць некаторых банкаў выклікала пытаньні, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Усталяваныя гэтымі банкамі дадатковыя, акрамя адсоткаў, выплаты за паслугі, рабілі цану крэдыту значна большай. Пры гэтым кліентам банку гэта не тлумачылася. Цяпер згодна паправак і дапаўненьняў у Інструкцыю аб парадку раскрыцьця банкамі і нябанкаўскімі крэдытна‑фінансавымі арганізацыямі ад 19 студзеня 2006 г. № 6, зацьверджаных пастановай Нацбанку ад 28 сакавіка 2007 г. № 75, банкі мусяць знаёміць сваіх крэдытаатрымальнікаў аб сумарным памеры штомесячных выплатаў. Варта адзначыць, што ў суседняй Расеі, дзе гэтая праблема стаяла нашмат вастрэй, была ўведзеная г.зв. эфэкіыўная стаўка, якая ўлічвала ўсе выплаты. Такая сыстэма не пакідае шанцаў для маніпуляцыяў з боку банкаў, бо ў гэтым выпадку кліент ня мусіць дадаткова падлічваць адсоткі па крэдыце і мае магчымасьць ацаніць рэальны кошт крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?