Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджана амерыканцам Роберту Лефковіцу і Браяну Кабілку, паведаміў Каралеўскі нобелеўскі камітэт.

Нобелеўскую прэмію 2012 года па хіміі ўручылі «за даследаванні рэцэптараў, спалучаных з ГТФазамі». Гэтыя бялкі (GPCR) удзельнічаюць у перадачы сігналаў паміж клеткамі. Лаўрэатамі сталі амерыканскія біяхімікі Роберт Лефковіц (Robert Lefkowitz) і Браян Кабілка (Brian Kobilka).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Стакгольме 10 снежня.

Рэцэптары, спалучаныя з ГТФазамі, або, як іх яшчэ называюць, G-бялкамі, з’яўляюцца вельмі важным тыпам рэцэптараў, асабліва для мнагаклетачных арганізмаў. Асноўным адрозненнем гэтага тыпу рэцэптараў з’яўляецца наяўнасць сямі трансмембранных даменаў і ўнутрыклеткавай часткі, якая злучае ГТФазы (яны гідроліз гуанідзінтрыфасфат-ГТФ). Актывацыя рэцэптараў запускае ўнутрыклетачны сігнальны каскад, які прыводзіць да змены працы спецыфічных генаў.

Да тыпу GPCR адносяцца, напрыклад, рэцэптары адрэналіну. Яны складаюць каля 40 адсоткаў усіх рэцэптараў, на якія дзейнічаюць сучасныя лекі.

Роберт Лефковіц нарадзіўся ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку. Ступень доктара медыцыны ён атрымаў у 1966 годзе ў Калумбійскім універсітэце. Затым вучоны працаваў у медыцынскім цэнтры Говарда Х’юза і ў Універсітэце Дзюка ў Паўночнай Караліне. У 1968 годзе Лефковbцу з калегамі атрымалася біяхімічнымі метадамі выявіць β-адренэргічны рэцэптар.

Браян Кабілка нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мінесоце. Ён скончыў Ельскую медыцынскую школу, а цяпер працуе ў Стэнфардзе. Ён працягнуў даследаванні Лефковіца і першым кланаваў ген чалавечага β-адрэнэргічнага рэцэптара. Параўнальны аналіз яго паслядоўнасці дазволіў выявіць цэлы клас рэцэптараў, пасля названыя рэцэптарамі, звязанымі з G-бялкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?