Расійская дэвелаперская кампанія Amtel Properties мае намер пабудаваць у цэнтры Мінска гандлёвы комплекс плошчай больш як 10 тысяч квадратных метраў.
Пра гэта паведаміў РІА Новости генеральны дырэктар кампаніі Даніэль Гупта 10 кастрычніка ў межах выставы Expo Real у Мюнхене.

«Для Мінска гэта немаленькі праект», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, цяпер дэвелапер вядзе перамовы з уладамі Мінска аб набыцці пляцоўкі пад гандлёвы цэнтр. Сабекошт будаўніцтва суразмоўца агенцтва ацаніў у адну тысячу долараў за квадратны метр.

«Паводле нашых чаканняў, мінімум год нам спатрэбіцца на ўсе неабходныя ўзгадненні і не менш як два гады на будаўніцтва пасля таго, як будзе набытая пляцоўка», — сказаў Гупта.

Ён нагадаў, што ў Amtel Properties ужо ёсць у Мінску праект гасцінічна-дзелавога цэнтра на вуліцы Талстога, будаўніцтва якога кампанія плануе пачаць у 2013 годзе. «У яго межах мы пабудуем 13 тысяч квадратных метраў нерухомасці, у тым ліку гатэль катэгорыі „тры зоркі“ на 120 нумароў», — сказаў Гупта.

Ён таксама дадаў, што цяпер дэвелапер вядзе перамовы аб кіраванні мінскай гасцініцай Hilton пад брэндам Hampton by Hilton.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?