Гурт «Ляпіс Трубяцкой» перанёс даты канцэртаў у Калузе і Туле (Расія) праз «масавы запой». Такую інфармацыю падаў афіцыйны сайт музыкаў. «Мы, удзельнікі гурту «Ляпіс Трубяцкой», сустрэлі пачатак тура „Рабкор Live“ масавым запоем. У Вялікім Ноўгарадзе запой увайшоў у кульмінацыйную фазу — усе музыкі выйшлі на сцэну п’яныя» — цытуе сайт заяву гурту.

«Абсурднасць гэтай сітуацыі заключаецца ў тым, што праграму „Рабкор“ нельга выконваць ні ў алкагольным, ні ў якім іншым трызненні».
Пасля гэтая заява знікла з сайта «Ляпісаў».
Але ў кэшы пошукавікаў старонка засталася.

Як паведаміў «Нашай Ніве» прэс-сакратар «Ляпісаў» Аляксандр Бергер, сваёй заявы гурт не адракаецца:

«Так, гэта ўсё праўда, мы павесілі «Тлумачальную» на сайт, бо перанесліся два канцэрты. Мы напісалі ўсё, як было. А цяпер аб’яву прыбралі, каб не мазоліла вочы, не выклікала залішні ажыятаж і не бянтэжыла наведнікаў сайта».

Тым часам у інтэрнэце з’явілася відэа выступу «Ляпісаў» у Ноўгарадзе 7 кастрычніка. (Увага — утрымлівае нецэнзурную лексіку.)

Канцэрт у Калузе перанесены на 31 кастрычніка (клуб «Сумерки»), у Туле — на 1 лістапада (ДК «Туламашзавода»). Ужо купленыя білеты будуць дзейнічаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?