«1812: Хронология Отечественной войны на старых почтовых открытках и в графике» выйшла ў мінскім выдавецтве «Тэхналогія». Як паведамляе «Советская Белоруссія»,

у альбоме змешчана больш за 300 старых паштовак і графічных выяў з калекцый Уладзіміра Пефціева і Уладзіміра Ліхадзедава.

Гэта партрэты імператараў Расіі і Францыі, хаты, у якіх спыняўся Напалеон, месцы дыскалакацый армій...

Уладзімір Пефціеў лічыцца адным з самых багатых людзей краіны. Да нядаўняга часу ён з’яўляўся ўладальнікам найбуйнейшай у Беларусі кампаніі па экспарце-імпарце ўзбраення і вайсковай тэхнікі «Белтэхэкспарт». Еўрапейскім Саюзам ён унесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю саюза, як асобе, набліжанай да Аляксандра Лукашэнкі.

Летам у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава літаграфій, гравюр і паштовак сярэдзіны XIX — пачатку ХХ стагоддзя «1812 год. Вайна і свет» на аснове калекцый Пефціева і Ліхадзедава. Тады і выявілася, што бізнэсовец яшчэ і калекцыянер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?