13 красавіка Эўрапейская Камісія прадставіла праект Эўрапейскага маніторынгу моўных навыкаў сярод вучняў эўрапейскіх школаў.

Агляд прапаноўвае мэтодыку, што дазваляе вызначыць узровень веданьня замежных моваў. Акрамя таго, маніторынг дапаможа ідэнтыфікаваць узорныя практыкі, якія змогуць удасканальваць выкладаньне замежных моваў у эўрапейскіх школах.

Агляд ёсьць адным з этапаў рэалізацыі рашэньняў Барсэлёнскага саміту Эўрапейскай Рады (2002). Адпаведна з рашэньнямі саміту, у эўрапейскіх школах павінны выкладацца прынамсі дзьве замежныя мовы.

У 2009 г. сярод эўрапейскіх вучняў 14‑16 год будзе праведзенае тэставаньне, што вызначыць узровень веданьня самых распаўсюджаных эўрапейскіх моваў (ангельскай, французскай, нямецкай, гішпанскай і італьянскай), а таксама найбольш пасьпяховыя практыкі выкладаньня.

Вынікі тэставаньня дапамогуць павысіць эфэктыўнасьць выкладаньня замежных моваў у ЭЗ

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0