Па вэрсіі латвійскага боку забруджваньне Даўгавы ў выніку аварыі на ўчастку нафтапроваду «Унеча Вэнтспілс» у Бешанковіцкім раёне Латвіі нанесеная шкода ў памеры каля 680 тысячаў даляраў.

Міністар навакольля Латвіі Раймонд Вяйёніс 18 красавіка на паседжаньні парлямэнцкай камісіі адзначыў, што падлік стратаў яшчэ працягваецца. Паводле папярэдніх разьлікаў, выратавальныя работы каштавалі дзяржаве 289 тыс. латаў (каля 564 тыс. даляраў), а страты для навакольля склалі блізу 29 тыс. латаў (57 тыс. даляраў). Радыёстанцыя SWH+ паведамляе, што гэта неканчатковыя разьлікі. Паводле міністра Вяйёніса, канчатковая лічба можа дасягнуць 350 тыс. латаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?