Парламент пятага склікання павінен распачаць мадэрнізацыю палітычнай сістэмы. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на заключным сумесным пасяджэнні савета рэспублікі і палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі 4-га склікання.

«Я вельмі б хацеў спадзявацца, і я прыхільнік гэтага, каб ужо цяперашні парламент пятага склікання прыступіў да нейкай мадэрнізацыі нашай палітычнай сістэмы», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што гэта будзе залежаць не толькі ад унутраных умоў, але перш за ўсё ад таго, у якой знешнепалітычнай сітуацыі будзе існаваць краіна.

«Пры жорсткім ціску з боку, калі вырашаецца пытанне, быць ці не быць дзяржаве, мы ўсё роўна будзем па-славянску збірацца ў кучу вакол нейкай асобы для таго, каб абараніцца, каб адстаяць свой кавалак зямлі,
каб было будучыня ў нашых дзяцей, каб мы проста маглі існаваць як дзяржава, як нацыя, — сказаў Лукашэнка. — Сёння, што мяне здзіўляе, з’яўляюцца размовы пра тое, што, раз немагчыма іх узяць голымі рукамі, трэба падумаць і аб іншых кірунках ўздзеяння на Беларусь і на гэта грамадства».

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі не варта мяняць выбарчую сістэму, пакуль не сфармаваліся эфектыўныя, аўтарытэтныя партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?