Кампанія апазіцыі па байкоце парламенцкіх выбараў «ганебна правалілася», мяркуе Аляксандр Лукашэнка. Такое меркаванне ён выказаў, выступаючы 11 кастрычніка на заключным пасяджэнні абедзвюх палат пацыянальнага сходуПаводле меркавання Лукашэнкі, гэта кампанія «паказала слабасць апазіцыі, так званай „пятай калоны“ [так Лукашэнка называе ўсіх нязгодных з сабой - НН], якая не жадае нават імітаваць барацьбу за ўладу».4-га склікання.
Тым не менш, адзначыў Лукашэнка, «нагоды для злараднасці» ў яго няма.
«Шкада, што пакуль так і не з’явілася нармальная, сумленная, адказная апазіцыя, якая рупіцца пра краіну, а не пра распіл замежнай міласціны», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў «абсалютная большасць насельніцтва» падтрымала тых кандыдатаў, «якія выступалі за мір і спакой у краіне». «Беларускі народ свой выбар зрабіў», — рэзюмаваў Лукашэнка.