На паўднёвым заходзе Мінска перайменаваныя 30 прыпынкаў грамадскага транспарту. У іх заставаліся старыя назовы, якія ўскладнялі арыентаванне ў горадзе.Напрыклад, зніклі тры прыпынкі «Дзіцячы садок», два «Шчорса», па адным «Школе» і «Універсаму». Сярод новых назваў — «Парк Паўлава», «Маскоўскі рынак», «Курган», «Некрашэвіча», «Ежы Гедройца», «Міжнародны адукацыйны цэнтр».
А вось прыпынкі «Рафіева», «Янкі Брыля», «Праспект газеты Звязда»», «Сямашкі», «Уманская» пераехалі.
0
0
0
0
0
0